Аладкі з яблыкамі

Склад:

● мука,

● яйкі,

● соль,

● цукар,

● сыроватка,

● сода,

● алей,

● яблыкі,

● смятана (для падачы).

Гатаванне

Замясіць цеста для аладак: узбіць міксерам сыроватку, яечныя жаўткі, соль, цукар, дадаць прасеяную муку, соду і алей. Асобна ўзбіць яечныя бялкі і падмешаць да цеста.

Падрыхтаваць яблыкі: выдаліць асяродак з костачкамі і наразаць кружочкамі.

На разагрэтую патэльню, змазаную раслінным алеем выкласць 1 сталовую лыжку, у сярэдзіну –кружок яблыка. Абсмажыць з двух бакоў. Зняць з патэльні і пасыпаем цукрам з боку яблыка. Падаць са смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хутар Ёдзішкі

Абрамава Таццяна

+375 (29) 870-44-18

[email protected]

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Ёдзішкі

Агроусадьба

Каментары