Аладкі гарбузовыя па-валожынскі

Склад:

● гарбуз (½ шт.),

● яйкі (2 шт.),

● манка (2 ст. л.),

● мука (1 ст. л.),

● соль (½ ч. л.).

Гатаванне

Абабраць лупіны са спелага гарбуза, выдаліць з яго мякаць, нацерці на буйную тарку. Засыпаць манку і даць пастаяць 20–25 хвілін. Затым дадаць муку, яйкі і соль. Змяшаць. Аладкі гарбузовыя смажыць на сланечнікавым ці аліўкавым алеі на павольным агні з двух бакоў, акуратна перагортваючы лапатачкай, да прыемнага румянага колеру.

Гарбузовыя аладкі па-валожынскі падаць гарачымі са смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Налібоцкія васількі

Шакун Марыя

+375 (29) 313-78-64

[email protected]

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16

Агроусадьба

Каментары