Помнікі ежы

Скульптурная кампазіцыя згушчанага малака ў Рагачове

20.10.2020

У Беларусі знаходзіцца адзіная ў свеце скульптурная кампазіцыя, якая прысвечана згушчанаму малаку! Яна была адкрытая 23 лістапада 2013 года ў гонар святкавання 75-годдзя ААТ «Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната».

Помнік агурку ў Альшанах

19.10.2020

"Я агурочак заліхвацкі, есць мяне ўвесь шар зямны!"- абвяшчае надпіс на ганаровай стужцы Альшанскага агурочка. Знаходзіцца помнік каля кафэ-піцэрыі і банкетнай залі «Альшанскі маёнтак». Ініцыятыву праявілі ўладальнікі ўстановы. Не дзіўна, што другі ў краіне помнік агурку з'явіўся менавіта ў Альшанах - прызнанай агурочнай сталіцы Беларусі.

Крыніца фота: www.media-polesye.by

Помнік бульбе ў Брэсцкай вобласці

19.10.2020

Помнік бульбе ўсталяваны паміж вёскамі Пешкі і Чарнякова ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. На гэтым полі каля 200 гадоў таму ўпершыню пачалі вырошчваць бульбу. "Бульба на гэтых палях пачала апрацоўвацца як культура мясцовым землеўладальнікам Ігнатам Шэміатам з 1830-х гадоў. Чарнякоў (першы мясцовы гаспадарчы цэнтр) вядомы з 1632 года, быў заснаваны на гэтым месцы як фальварак Львом Сапегам" – такую шыльду можна пабачыць на вялізным валуне ў поле УП "Баркоўскае". Мясцовыя жыхары адразу ахрысцілі новае збудаванне "помнікам бульбе".

Фота ўзята з сайта www.sb.by

Помнік яйку ў Салігорскім раёне

19.10.2020

Што было раней, яйка або курыца? Многія задаюцца гэтым пытаннем. Уладзімір Ламейка – аўтар працы, малады таленавіты мастак з Салігорска знайшоў адказ. «Усё пачынаецца з яйка» - абвяшчае надпіс на помніку.

Помнік яйку. Салігорскі раён, аграгарадок Краснадворцы, насупраць птушкафабрыкі


Помнік вішні ў Глыбокім

01.05.2020

У Беларусі ёсць горад, дзе робяць згушчанае малако з густам вішні - Глыбокае. Асаблівую адметнасць яму надае помнік вішні, вышынёй больш за два метры. Кампазіцыя выканана з сілуміну ў выглядзе цыліндрычнай тумбы, стылізаванай пад дрэва, на якой размешчана галінка вішань з лісцікамі. Аўтарам скульптуры "Глыбоцкая вішня" з'яўляецца Віцебскі скульптар Іван Казак. Яго скульптура вядомая не толькі мясцовым жыхарам, але нават і далёка за межамі горада.