Новости
Фестываль вулічанй ежы пройдзе 17 і 18 чэрвеня
17 і 18 чэрвеня у парке "Dreamland" пройдзе фестываль вулічнай ежы. Арганізатары «Vulitsa Ezha» абяцаюць сабраць толькі на фудкорт больш за 50 умельцаў вулічнай ежы. Таксама ў кулінарнай зоне «Хатняя кухня Maggi» шэфы мінскіх устаноў і блогеры навучаць, як зрабіць хатнюю кухню вясёлай. Для мам з дзецьмі, каб не стваралі кіламетровыя чэргі, будзе арганізавана гульнятэка «Мамслёт».
8 красавіка - фестываль Karol Jan Open Air!
8 красавіка Верхні горад у Мінску ператворыцца ў велізарную сцэну на бруку: тут пройдзе фестываль вулічнай музыкі Karol Jan Open Air, арганізаваны кампаніяй "Аліварыя". На працягу сямі гадзін на трох сцэнах будуць гуляць 15 самых розных стрыт-бэндаў краіны, а ўвечары ўсіх гасцей чакае вялікі канцэрт пад адкрытым небам.
ГАСТРАФЭСТ Азія!
Рэспубліканскі турнір кандытарскага мастацтва "CandyBattle"
11 і 12 сакавіка ў Презідэнт-Атэлі пройдзе турнір кандытарскага мастацтва "CandyBattle". Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія і замежныя кандытары гандлёвых сетак і гіпермаркетаў, гасцініц, кандытары рэстаранаў і кафэ, хлебазаводаў і пякарань, прадстаўнікі малога кандытарскага бізнесу, кандытары-аматары і іншыя зацікаўленыя персоны.
У Мінску пройдзе фестываль гарбаты
У сталіцы 18-19 сакавіка пройдзе Трэці чайны чэмпіянат Беларусі Tea Masters Cup 2017. Арганізатар мерапрыемства Студыя гарбаты Алены Вялічка запрашае чайных майстроў, бармэнаў, работнікаў кафэ і рэстаранаў, крам, дзе можна купіць гарбату, і проста аматараў гарбаты праявіць сваё майстэрства ў падрыхтоўцы самага старажытнага напою на зямлі. Галоўны прыз - паездка на міжнародны чэмпіянат гарбаты ў В'етнам.