19-20 жніўня пройдзе фестываль нацыянальных культур

Ідэальны горад у мініяцюры: з гастранамічнай праграмай, музычнай сцэнай (фолк, рок, поп), адукацыйнай пляцоўкай і кучай забаў!

Вядомыя шэф-кухары самых каларытных кафэ і рэстаранаў Мінска накормяць гасцей фестывалю смачнымі стравамі розных культур свету. Духмяны плоў, паэлья з морапрадуктамі, сакавітыя бургеры, экзатычныя закускі і напоі!

Сярод удзельнікаў фэсту: Вялікабрытанія, Вʼетнам, Германія, Грузія, Іран, Кітай, Куба, Малдова, Нідэрланды, ААЭ, Польшча, Расія, Таджыкістан, Турцыя, Францыя і многія іншыя.

Падрабязней можна даведацца тут.

 

Каментары