Падчас масленічнага тыдня людзі пякуць блінцы, ладзяць гулянні, сустракаюцца з роднымі.
Масленіца – славянскае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны. Нават пасля прыняцця хрысціянства ў абрадах святкавання Масленіцы захаваліся адгалоскі паганскага мінулага.
Масленічны тыдзень падзяляецца на два перыяды – вузкі і шырокі. У вузкую Масленіцу (першыя два дні) можна займацца гаспадарчымі працамі. У шырокую (з чацвярга па нядзелю) Масленіцу на змену працы прыходзяць адпачынак, весялосць і стасункі са сваякамі. На вузкую Масленіцу гаспадыня пякла бліны аржаныя, аўсяныя ці ячныя, на шырокую – бліны з грэцкай мукі. Гаспадар разразаў стос бліноў на чатыры часткі крыж накрыж. Кожны з сямейнікаў браў кавалак бліна і еў яго з творагам, залітым растопленым маслам.
У кожны дзень Масленіцы існуюць свае традыцыі і абрады.
ПАНЯДЗЕЛАК – СУСТРЭЧА МАСЛЕНІЦЫ
Да гэтага дня з саломы і старога адзення рабілі пудзіла Масленіцы, якое потым ладзілі на шост і з песнямі вадзілі па вёсцы.
Свёкар са свякрухай адпраўлялі нявестку да яе бацькоў, а ў вечары самі прыходзілі да сватоў у госці.
АЎТОРАК – ЗАЙГРЫШЫ
Моладзь з раніцы ладзіла катанні з гор, усе весяліліся, частаваліся блінамі. Таксама праходзілі агледзіны нявест, каб на чырвоную горку (першая нядзеля пасля Вялікадня) згуляць вяселле.
СЕРАДА – ЛАКАМКА
Працягваліся сямейныя застоллі. У гэты дзень прынята было есці столькі, сколькі зможаш. Цёшчы запрашалі зяцёў на бліны, маладыя прыяжджалі да бацькоў нявесты.
ЧАЦВЕР – РАЗГУЛ
У чацвер праца спынялася, і пачыналася Шырокая Масленіца. Моладзь каталася на конях, сані і конскую вупраж упрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі і званочкамі. Гушкаліся на арэлях, ладзілі кулачныя баі, штурмавалі снежныя крэпасці. Усе абавязкова з’язджалі са снежных гор, пелі масленічныя песні. Блінамі частавалі ўсіх суседзяў, мінакоў, жабракоў і старых. Таксама адведвалі бабку-павітуху, частавалі яе, каталі па вёсцы, запрагаліся ў сані замест коней.
ПЯТНІЦА- ЦЁШЧЫНЫ ВЯЧОРКІ
Зяць клікаў цёшчу на пачастунках, зараз бліны ў хаце мужа павінна была пекчы яе дачка. Цёшча магла прыйсці ў госці да зяця са сваімі сяброўкамі і сваякамі.
СУБОТА – ЗАЛОЎКІНЫ ВЯЧОРКІ
Маладая нявестка запрашала залоўку ў госці і абавязкова дарыла ёй падарунак.
НЯДЗЕЛЯ – ПРАВОДЗІНЫ МАСЛЕНІЦЫ, ПРАШЧОНЫ ДЗЕНЬ
На вогнішчы спальвалі пудзіла Масленіцы, вогнішча абавязкова разводзілі на горцы, попел раскідвалі па палях. Спальванне пудзіла Масленіцы адзначала адыход ці смерць зімы. Людзі заклікалі Вясну і лаялі Масленіцу (сімвал зімы), клікалі яе падманшчыцай, аб’ядалай, блінаеднай і іншымі крыўднымі мянушкамі.
Масленічны тыдзень – апошні перад Вялікім постам, які будзе доўжыцца 40 дзён. Скончыцца гэты тыдзень Даравальнай нядзеляй, калі вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння.
Заснавала на матэрыялах sputnik.by.
Комментарии