Міжнародны кулінарны фестываль "Мотальскiя прысмакi"

Калі: Жнівень

Гэтае свята дае магчымасць гасцям фестывалю не толькі пазнаёміцца ​​з унікальнымі старадаўнімі кулінарнымі традыцыямі Беларускага Палесся, але і паспрабаваць знакамітых мотальскіх каўбасы і пірагі, прадэгуставаць стравы лепшых мотальскіх гаспадынь. Мясныя вырабы, выпечка, рыбныя стравы, сала, сыры, мёд, квас і многія іншыя стравы змогуць прадэгуставаць і набыць на свяце ўсе жадаючыя.

На час фестывалю Моталь ператвараецца ў своеасаблівы гандлёвы цэнтр пад адкрытым небам, дзе акрамя шматлікіх гандлёвых шэрагаў, абсталяваны пляцоўкі для дзіцячых гульняў, арэлі-каруселі, а таксама сцэны, на якіх выступаюць мясцовыя калектывы мастацкай самадзейнасці.

Неад'емным і важным элементам фестывалю з'яўляецца дэманстрацыі старадаўніх абрадаў і мясцовых кулінарных традыцый. Гасцей фестывалю чакаюць песні, скокі, выступленні фальклорных ансамбляў, народныя абрады і старадаўнія гульні, а таксама выставы народнай творчасці.

Кулінарны фестываль «Мотальскiя прысмакі», свята-конкурс страў Палескай кухні, які ўпершыню прайшоў у 2008 годзе, усяго за некалькі гадоў здабыў міжнародны статус і збірае вялікую колькасць гасцей.

Belarusian Association Country Escape
Belarus, Minsk, vulica Dunina-Marcinkieviča, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Website: www.ruralbelarus.by
Other Projects
Greenways.by
Volozhin4all.by

This website was updated and maintained with the financial support of the European Union in the frame of Project Nr. ENI-LLB-1-016 "Preservation and Promotion of Culinary Heritage and Traditional Skills" (BELLA CULTURE).
Its contents are the sole responsibility of Belarusian Association of Rural and Ecotourism "Country Escape" and do not necessarily reflect the views of the European Union.