Юсціянава

Map location

Адрас

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі р-н, в. Юсціянава, вул. Ручаёвая, д. 5, +375 29 712 43 74, [email protected] Юсціянава

Сядзіба “Юсціянава” раскінулася ў маляўнічым кутку (прыгарад Верхнядзвінска), на беразе Дзвіны (да ракі - каля 100 м).

Ландшафты былога Прыдзвінскага маёнтка, намаляваныя на гравюры Напалеона Орды, паўстануць тут перад вамі на яве. Побач, на Мінскай шашы - самы высокі мост у краіне, а таксама помнік прыроды – дуб-гігант. Рамантычныя лодачныя паходы да самага вялікага Дзвінскага вострава. Да паслуг гасцей прадстаўлены цагляны аднапавярховы дом на 8 месцаў, лазня.

Колькасць нумароў: 5 пакояў (4 спальні + гасцёўня + кухня з усім неабходным абсталяваннем, посудам і газавай плітой). У кожным нумары: ванная, туалет, ТБ, лядоўня, душ, ацяпленне, балкон / тэраса. У доме ёсць 2 туалеты (на 1-м і 2-м паверхах) і 2 балконы.

Славутасці сядзібы:

− Хараброўскі камень-гігант. Знаходзіцца ў рацэ. Вада не закрывае яго нават у разводдзе. Адначасова на ім могуць размясціцца да 12 чал.

− 400-гадовы Юстыянаўскі дуб (80 м ад сядзібы).

Што паспрабаваць

Стравы з гародніны

Адрас

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі р-н, в. Юсціянава, вул. Ручаёвая, д. 5, +375 29 712 43 74, [email protected] Юсціянава

Каментары