Адрас
Сядзіба “Вясёлая Хата” знаходзіцца ўсяго ў 74 кіламетрах ад Мінска, у маляўнічым кутку Беларусі.
На тэрыторыі, плошчай у 1 гектар, у асяроддзі дагледжанага газона і фруктовага саду, размешчана старадаўняя вясковая сядзіба, руская лазня на дровах, цудоўная альтанка з месцам для прыгатавання шашлыка, мангал, абсталяваны усімі неабходнымі атрыбутамі, а таксама зручная паркоўка.
У доме, гісторыя якога налічвае больш за 125 гадоў, з камфортам змогуць размясціцца на начлег ад 15 да 23 чалавек. Пяць спальняў абстаўлены вялікімі двухспальнымі і аднаспальнымі ложкамі, а арыгінальныя жырандолі, карціны і прадметы даўніны ствараюць асаблівую атмасферу ўтульнасці і камфорту.
Да паслуг гасцей гаспадары прапануюць спадарожнікавае і інтэрактыўнае ТБ, хатні кінатэатр, караоке, бесправадны высакахуткасны інтэрнэт Wi-Fi. Таксама госці змогуць скарыстацца кухняй, абсталяванай газавай плітой, лядоўняй, мікрахвалёвай печчу, імбрыкам, гліняным посудам ручной працы.
Па жаданні гасцей сядзібы гаспадары прапануюць высакаякаснае харчаванне, заснаванае на стравах нацыянальнай беларускай кухні, з выкарыстаннем экалагічна чыстых прадуктаў, вырашчаных на ўласным падворку.
Для аматараў вясковай рамантыкі ёсць унікальная магчымасць правесці ноч на сенавале або добра выспацца на ляжанцы старадаўняй рускай печы. На тэрыторыі сядзібы прадугледжана месца для гульні ў футбол, валейбол, бадмінтон, дартс. Ёсць магчымасць пакатацца на конях або старадаўнім возе (санях), а таксама парыбачыць на сажалцы ці прагуляцца ў лес за грыбамі і ягадамі.
Каментары