Сябрына

Map location

Адрас

Мінская вобласць, Мінскі р-н, в. Прылукі, вул. Міцкевiча, д. 9, +375 29 860 73 90, [email protected] Прылукі

Сядзіба "Сябрына" знаходзіцца ўсяго ў 7 км ад Мінска. Таму гасцям сядзібы даступны ўсе культурныя і забаўляльныя аб'екты сталіцы (більярд, боўлінг, цырк, дэльфінарый, бары і рэстараны і інш.).

У сядзібе "Сябрына" ёсць усё, што трэба для цудоўнага адпачынку і пражывання: гасцей чакае сучасны камфортны катэдж з усімі выгодамі (4 спальныя пакоі, 3 санвузлы, вялікая гасціная з камінам, кухня з бытавой тэхнікай і посудам. У доме газавае ацяпленне, цёплыя падлогі, халодная і гарачая вада), руская лазня на дровах, прасторная альтанка з мангалам, настольны футбол і Wi-Fi.

Недалёка ад сядзібы размешчаны лес, невялічкае возера і найпрыгажэйшая рака Пціч, па берагах якой растуць старыя вербы.

У вёсцы Прылукі, у межах якой размяшчаецца сядзіба "Сябрына", ёсць і гістарычныя славутасці: старадаўні парк, прайшоўшы па якому Вы апынецеся акурат каля палаца графаў Гутэн-Чапскіх, а таксама гаспадарчыя пабудовы графаў: бровар, свіран, бровар і домік для слуг, якія раскінуліся ўздоўж невялікага возера.

Што паспрабаваць

Адрас

Мінская вобласць, Мінскі р-н, в. Прылукі, вул. Міцкевiча, д. 9, +375 29 860 73 90, [email protected] Прылукі

Каментары