Адрас
У вёсцы Барок знаходзіцца сядзіба “Свет пчол”, дзе наведвальнікі змогуць даведацца шмат новага пра жыццё гэтых казурак. Гаспадар сядзібы - патомны пчаляр, які працягвае традыцыі, закладзеныя яго дзедам.
Наведванне сядзібы стане для Вас займальным падарожжам па прасторах «пчалінага царства» - дасць магчымасць уявіць, як нараджаецца гэты дзіўны па сваіх смакавых і лячэбных уласцівасцях прадукт, пазнаёміць са старажытным рамяством пчаляра.
Вам распавядуць пра традыцыі бортніцтва ад вытокаў да сучасных пчалярскіх методык; падзеляцца ўсімі сакрэтамі паласатага братэрства, якое існавала на гэтай зямлі спакон веку; і пра тое, як людзі перашкаджалі мядзведзям атрымліваць асалоду ад улюбёнага ласунка. У “Свеце пчол” можна палюбавацца на ”пчаларыум” - вулей у разрэзе - і гадзінамі назіраць праз шкло за паласата-кіпячым жыццём маленькіх працавікоў.
Пасля экскурсіі па сядзібе ўсіх гасцей чакае дэгустацыя прынадных пачастункаў ад саміх пчол - блінцы са свежым мёдам, чай з лясных траў.
А для аматараў адкрыццяў прапануюць удзел у вясковым квэсце.
Каментары