Адрас
Сядзіба знаходзіцца ў вёсцы Млыны Камянецкага р-ну ў 35 км ад Брэста на беразе ракі Лясная. У драўляным доме два пакоі, кухня і веранда. Ёсць гарачая і халодная вада, санвузел, TV і DVD. Ёсць абсталяваная для начлегу вышка, гараж, месца для пікніка ля вогнішча. Бераг ракі прыстасаваны для адпачынку на пляжы і купання.
Паблізу вёскі хваёвы лес, жывапісныя заліўныя лугі ў пойме ракі. Госці могуць карыстацца байдаркамі, роварамі і іншым спартыўным і турысцкім рыштункам.
Гасцям сядзібы прадастаўляюцца наступныя паслугі: адпачынак на рацэ, купанне, рыбалка, збор ягад, грыбоў і лекавых зёлак; роварныя прагулкі ў ваколіцах вёскі; сплавы на байдарках па рацэ Лясная; аднадзённыя паходы на байдарках або роварах; трохдзённы паход на байдарках па маршруце: Белавежская пушча - Камянец - Млыны.
У ваколіцах вёскі можна наведаць цікавыя помнікі гісторыі і культуры: Нацыянальны парк «Белавежская пушча» і яго музей; г. Камянец ( «Белая вежа», Сімяонаўская царква пач. XX ст., помнік заснавальнікам горада); г. Высокае (царква і сядзіба XIX ст., капліца XVIII ст.); в. Малыя Шчытнікі (Пакроўская царква XVIII ст., памятны камень мысліцелю XVII ст. Казіміру Лышчынскаму); в. Шастакова (сядзіба Рамуальда Траўгута-кіраўніка паўстання 1863-64 г.г.); в.Волчын (Траецкі касцёл XVIII ст. - месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага); в.Трасцяніца (Праабражэнская царква XIX ст., пахаванні XI-XIII стст.).
Каментары