Адрас
Дом знаходзіцца ў 50 метрах ад берага жывапіснага вадасховішча. Тут гняздуюцца лебедзі, чаплі, буслы, і мноства дробных птушак, нястомна працуюць бабры, дзелавіта гаспадараць выдры.
Да паслуг турыстаў - 6 спальняў, 4 санвузлы, сталовая, (да 45 чалавек - ўмяшчальнасць турыстычнага аўтобуса), лазня, лодка, міні-більярд, настольны тэніс, спартыўныя гульні. 11-13 спальных месцаў асноўных, + 2-3 дадатковых, + 2-3 для дзяцей.
«Марцiнова Гусь» - тыповая драўляная сядзіба дробнай шляхты, пакрытая гонтай, адзіная такая ў Беларусі, у якой размяшчаецца прыватны жылы дом, а не музей.
У наваколлі сядзібы сканцэнтравана нямала помнікаў мінулага: месца сядзібы і магіла Дуніна-Марцінкевіча; руіны палаца Тышкевічаў - месца адной з першых фоталабараторый у Літве і Беларусі, і іншыя памятныя мясціны.
А ў самой сядзібе арганізуюцца міні-фестывалі і тэматычныя анімацыі. Госці змогуць паўдзельнічаць у пазнавальна-забаўляльнай праграме «Карчэмныя Авантуры» і іншых нестандартных мерапрыемствах.
Каментары