Адрас
Сядзіба «Бяседа» знаходзіцца ў вёсцы Пунішча, у 18 кіламетрах ад горада Лепеля.
Утульны домік размешчаны ў прыгожым маляўнічым месцы, вакол лес. У ста метрах ад сядзібы знаходзяцца два возеры: Доўгае і Пышнае, дзе кожны можа выкупацца ў гарачы летні дзень. У доме маюцца тры спальні на шэсць чалавек, гасцёўня, кухня, санвузел. Кухня абсталявана бытавой тэхнікай: лядоўняй, газавай плітой, мікрахвалёвай печчу, пральнай машынай. У доме ёсць халоднае і гарачае водазабеспячэнне. За раз у доме можа застанавіцца да 6 чалавек.
У двары ёсць альтанка, мангал для прыгатавання шашлыкоў, руская лазня. На прысядзібнай тэрыторыі вырошчваюцца розныя пладаносныя культуры, як напрыклад, клубніцы, парэчка, маліна, дурніцы. Маецца пчальнік (аднесены на бяспечную адлегласць).
Гатюць: наліснікі з творагам
Каментары