Адрас
Сядзіба знаходзіцца ў маленькай, аточанай лесам вёсачцы Гагалі Рэчыцкага раёна, Гомельскай вобласці на беразе ракі Бярэзіна.
На тэрыторыі ў 1,5 га знаходзяцца дзве гасцявыя двухпавярховыя хаты, пабудаваныя з экалагічна чыстых матэрылаў. У дамах камфортна размесцяцца на начлег - да 25 чалавек. У кожнай асобнай хаце маецца па 3 спальні, а таксама вялікая гасцёўня, добра абсталяваная сталовая і кухня, санвузел з душам. Сядзіба ўкамплектавана мэбляй ручной працы з каштоўных парод дрэва (лістоўніца, дуб). Хаты абсталяваны неабходнай бытавой тэхнікай: да вашых паслуг вялікі тэлевізар, ёмістая лядоўня, газавая пліта, імбрык; маецца посуд, неабходны для прыгатавання ежы і святочнага застолля. Да кожнай хаты прыбудавана тэраса, дзе Вы зможаце адпачыць у халаднаватай цені вінаграду.
Харчаванне ў аграсядзібе "Бярэзіна" магчыма самастойнае. Таксама да паслуг гасцей працуе выдатны кухар, які накорміць вас смачнай хатняй ежай.
На тэрыторыі сядзібы маецца руская лазня, у якой Вы зможаце атрымаць асалоду ад выдатнай пары, а пасля лазневых працэдур расслабіцца з кубачкам гарбаты ля каміна у пакоі для адпачынку. У другім доме на першым паверсе знаходзіцца більярдная зала, а на другім - дадатковыя спальныя месцы.
Вакол сядзібы - зялёная тэрыторыя з прыгожымі дэкаратыўнымі раслінамі.
Спакой, асалода і аздараўленчы адпачынак у сядзібе Вам забяспечаны.
Каментары