Склад:
● цэлая гусь,
● качыны тлушч (шмалец),
● цыбуля,
● грэчка,
● алей.
Гатаванне
Вымыць гусь, дастаць трыбухі, печань і сэрца, нарэзаць на маленькія кавалачкі, усё змяшаць і абсмажыць на адтопленым шмальцы. На дно патэльні выкладаць рэзаную цыбулю, наверх ~ абсмаленыя трыбухі. Дадаць прыправу і тушыць да гатоўнасці. Зварыць грэчку да паўгатоўнасці. Тушаныя трыбухі з цыбуляй змешаць з грэчкай. У гусь кладзём кашу з трыбухамі. Можна птушку зашыць або звязаць ногі ніткай, каб падчас выпякання яна захавала форму. Змясціць у рукаў для запякання. Выпякаць пры тэмпературы 180 °С 1–1,5 гадзіны.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Хатка на ваколіцы”
Бартош Сяргей
+375 (29) 723-57-56
sergey723@tut.by
Брэсцкая вобл., в. Тышкавічы, вул. Гагарына, д. 22
Агроусадьба
Каментары