Склад:
● кавалак мяса (стэйк) з ялавічыны / свініны / курынага філе;
марынад:
● цыбуля (1 шт.),
● гарчыца ў зернях,
● алей сланечнікавы (3 ст. л.),
● сок ½ цытрыны,
● соль,
● спецыі, зеляніна;
ягадны соус:
● ягады (200 г),
● вада (100 мл),
● крухмал (2 ч. л.),
● цукар па смаку,
● молаты цынамон (½ ч. л.).
Гатаванне
Адбіць мяса. Для марынада: змяшаць з дапамогай блэндара ўсе інгрэдыенты. Атрымліваецца вельмі духмяная, кашападобная маса. Дадаць гэту масу да мяса і пакінуць на пару гадзін марынавацца.
Ягады прамыць і паставіць у сатэйнік на агонь. Дадаць вады і накрыць вечкам. Варыць 5–10 хвілін. Дадаць у ягадную масу крухмал, цукар (па смаку) і молаты цынамон.
Мясныя стэйкі змясціць у рашотку-грыль і гатаваць на вуглях. Падаваць з ягадным соусам.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Ганка”
Ганец Анатоль
+375 (29) 676-63-03
graysa@mail.ru
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Эпімахі, д. 20
Каментары