Склад:
● маргарын (1 пачак),
● мука (3 шклянкі),
● цукар (2 шклянкі),
● пякарскі парашок (5 г);
начынне:
● грушы (5 шт.),
● цукар (1 шклянка),
● масла сметанковае (50 г),
● крухмал (2 ч. л.).
Гатаванне
Маргарын нацерці на буйнай тарцы, дадаць муку, пякарскі парашок і цукар. Атрымліваецца рассыпістая маса.
Растапіць масла на патэльні, дадаць кавалачкі грушы, цукар. Давесці да гатоўнасці. Калі цукар распусціцца і грушы стануць мяккімі, дадаць крухмал. Змяшаць.
У форму для выпечкі дадаць большую частку цеста (рассыпістай масы). На гэтую аснову размеркаваць усё начынне, папярэдне астудзіўшы яго, і астатнюю частку рассыпістай масы (цеста) размеркаваць невялікім слоем.
Форму змясціць у папярэдне нагрэтую да 170 °С духоўку на 35 хвілін.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Ганка”
Ганец Анатоль
+375 (29) 676-63-03
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Эпімахі, д. 20
Каментары