Склад:
● аўсяныя шматкі,
● цёплая вада (1,5 л),
● дрожджы (20 г),
● соль (2 ст. л.),
● сеяная жытняя мука,
● мука пшанічная 1-га гатунку,
● алей (100 г).
Гатаванне
Аўсяныя шматкі заліць цёплай вадой 1,5 л у 3–літровым слоіку і пакінуць у цёплым месцы на 3 дні. Атрыманая каламутная закваска, дадае хлебу ферментатыўныя якасці, што карысна для пераварвання любой ежы, якую спажылі з гэтым хлебам. У цёплую закваску на 2 л дадаць 20 г дрожджаў, 2 сталовыя лыжкі солі і насыпаць сеянай жытняй мукі да стану густой смятаны.
Пакінуць у цёплым месцы на 3–4 гадзіны. Замешваць да поўнай гушчыні мукой пшанічнай 1-га гатунку. У канцы замесу дадаць 100 г алею і памясіць яшчэ. Цеста павінна адыходзіць ад рук. Пакінуць на 1 гадзіну ў цяпле. Распаліць печ або нагрэць духоўку, раскласці хлебнае цеста ў невысокія змазаныя формы, для таго каб хлеб у іх падышоў да выпякання ў 1,5 разы.
Выпякаць 60 або 80 хвілін, у залежнасці ад печы і колькасці хлеба.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Палескія традыцыі”
Главацкая Ніна
+375 (29) 221-91-55
Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Андронава, вул. Цэнтральная, д. 15
Каментары