Склад:
● філе шчупака (600 г),
● свіное сала (80 г),
● цыбуля (1 шт.),
● морква (2 шт.),
● бульба (3 шт.),
● яйка курынае (2 шт.),
● хатняя курыца,
● белы хлеб (1–2 кавалка),
● перац чорны молаты,
● маяран,
● соль і цукар (па смаку).
Гатаванне
Прыгатаваць рыбны адвар з галоў, плаўнікоў і костак, падсаліць, дадаць лаўровы ліст. Калі адвар будзе гатовы, шумоўкай дастаць рыбу і зварыць у ім хатнюю курыцу.
Падрыхтаваць фарш для галак: філе шчупака, кавалак свінога сала, размочаны ў халоднай вадзе і адціснуты белы хлеб, сырую моркву і цыбулю змалоць на мясасечцы два разы, дадаць яйкі. Пасаліць, папярчыць, дадаць соль, цукар і маяран.
Галкі зляпіць у форме вялікіх фрыкадэлек.
Калі курыца зварыцца, дастаць яе з булёну і дадаць у булён нарэзаныя бульбу і моркву, у канцы варэння дадаць галкі і спецыі па смаку, і варыць да гатоўнасці. Булён і галкі наліць у глыбокую талерку, упрыгожыць зелянінай і падаць на стол.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Вусце Life”Жарко Юры+375 (29) 632-32-92
yura@vuste.by
Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Вусце
Каментары