Катлеты са шчупака ад аграсядзібы “Вусце Life”

Склад:

● філе шчупака (1–1,5 кг),

● свіное сала (200 г),

● цыбуля (4 невялікія галоўкі),

● сярэдняя морква (1 шт.),

● белы хлеб (150 г),

● малако або вада для замочвання батона,

● яйкі (2 шт.),

● соль, цукар, перац, маяран і спецыі (па смаку),

● сметанковае масла і алей для смажання катлет.

Гатаванне

Рыбу добра прамыць, ачысціць ад лускі, адразаць плаўнікі і выдаліць усе вантробы, а таксама белую плёнку, якая праходзіць уздоўж хрыбта рыбы, крывяная маса пад ёй і, якую таксама трэба выдаліць. Адразаць галаву і хвост шчупака. Прамываем рыбу яшчэ раз. Разразаем яе ўздоўж хрыбта, каб было зручна зняць філе. Скуру з рыбы па жаданні можна зняць, а можна і пакінуць. Вызваліць філе шчупака ад буйных костак.

Цыбулю і моркву нарэзаць досыць буйнымі кавалкамі, можна абсмажыць на сланечнікавым алеі. Замачыць белы хлеб у малацэ. Ці ў цёплай кіпячонай вадзе– на смак катлет гэта не ўплывае.

Парэзаць сала або кавалачкі тоўстай свініны. Менавіта гэтыя два кампаненты зробяць катлеты сакавітымі і пышнымі.

Калі ўсе прадукты гатовыя, пракруціць іх праз мясасечку два разы. Да атрыманай масы дадаць маяран і цукар. Соль, перац і спецыі для рыбы дадаць у фарш па смаку, туды ж разбіць 2 яйкі. Адбіць фарш: уздымаць і кідаць у міску раз 15–20. Пакінуць фарш са шчупака “адпачыць” на 15 хвілін.

Для смажання шчупаковых катлет, на прагрэтую патэльню наліць сланечнікавы алей, дадаць сталовую лыжку сметанкавага масла. Фарміраваць невялікія катлеты і смажыць іх на патэльне ў распаленам масле спачатку на моцным агні, нядоўга, каб катлеты ледзь падсмажыліся і іх зручна было перавярнуць. Потым катлеты перавярнуць, зрабіць полымя паменш, накрыць патэльню вечкам, смажыць 3 хвіліны і зрабіць агонь мацней. Як толькі катлеты падсмажыліся з другога боку, зняць іх з патэльні. Укласці на талерку, упрыгожыцьізелянінай і абсмажанай цыбуляй.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Вусце LifeЖарко Юры+375 (29) 632-32-92
yura@vuste.by
Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Вусце

Агроусадьба

Каментары