Карп фаршырованы ад аграсядзібы “Панскі двор”

Склад:

● рыба сярэдняга памеру,

● спецыі,

● соль,

● соевы соус,

● фарш,

● кіслыя яблыкі (2 шт. сярэдняга памеру),

● цытрына (½ шт.),

● алей.

Гатаванне

Выбраць сярэднюю рыбу, ачысціць, нацерці сумессю вострых прыпраў для рыбы, соллю і апырскаць соевым соусам. Пакінуць на 30 хвілін. Прыгатаваць фарш для рыбы. Выбраць два сярэднія кіслыя яблыкі і цэдру ½ цытрыны. Яблыкі нарэзаць кружочкамі. Марынаваную рыбу пакласці на фальгу, што ўжа змазана алеем, начыніць яблыкамі і апырскаць сокам цытрыны. Шчыльна абгарнуць рыбу фальгой і запякаць 25–30 хвілін у духоўцы. Прыгатаваную рыбу пазбавіць ад фальгі, упрыгожыць па жаданні.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Панскі двор

Казлоўская Ядвіга

+375 (29) 787-19-19

+375 (29) 781-71-20

[email protected]

Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, в. Гіновічы, д. 4

Агроусадьба

Каментары