Калдуны ад сялянска-фермерскай гаспадаркі “Люкжына”

Склад:

● бульба,

● свініна,

● перац,

● лаўровы ліст,

● соль,

● алей,

● смятана.

Гатаванне

Бульбу нацерці на дробнай тарцы. Адціснуць, сфармаваць аладкі, у аладку дадаць дробна нарэзаную свініну са спецыямі (перац, лаўровы ліст, соль па смаку), абсмажыць на сланечнікавым алеі да гатоўнасці.

Падаваць са смятанай.

Дзе пакаштаваць

Сялянска-фермерская гаспадарка Люкжына

Труфанаў Віктар

+375 (29) 597-00-39

+375 (21) 322-32-27

Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в. Старое Лядна

Агроусадьба

Каментары