Для камоў:
12 бульбін;
1 яйка;
0, 5 шклянкі смятаны;
2 ч. л. пшанічнай мукі;
1 ст. л. паніравальных сухароў;
2 ст. л. топленага масла;
соль.
Для фаршу:
40 г сухіх грыбоў;
1 цыбуліна;
1 ст. л. сметанковага масла;
0,5 шклянкі малака;
перац.
Гатаванне:
Сухія грыбы замачыць на дзве гадзіны ў халоднай вадзе з малаком. Бульбу пачысціць, памыць, нацерці на дробнай тарцы. З атрыманай бульбяной масы выдаліць лішнюю вадкасць, дадаць соль і яйкі. Затым змесціва добра змяшаць, зляпіць круглыя шарыкі (камы). У шарыках зрабіць паглыбленне для фаршу. Цыбулю пачысціць, памыць і дробна нарэзаць. Грыбы адварыць, астудзіць, дробна нарэзаць і абсмажыць разам з цыбуляй на алеі. Напоўніць грыбным фаршам падрыхтаваныя камы. Абкачаць іх у муцэ з сухарамі і абсмажыць. Абсмаленыя камы скласці ў гусятніцу, заліць смятанай і тушыць у духоўцы да гатоўнасці. Бульбяныя камы з грыбамі можна падаваць на стол.
Каментары