Помнік вішні ў Глыбокім

У Беларусі ёсць горад, дзе робяць згушчанае малако з густам вішні - Глыбокае. Асаблівую адметнасць яму надае помнік вішні, вышынёй больш за два метры. Кампазіцыя выканана з сілуміну ў выглядзе цыліндрычнай тумбы, стылізаванай пад дрэва, на якой размешчана галінка вішань з лісцікамі. Аўтарам скульптуры "Глыбоцкая вішня" з'яўляецца Віцебскі скульптар Іван Казак. Яго скульптура вядомая не толькі мясцовым жыхарам, але нават і далёка за межамі горада.

Помнік быў адкрыты на першым фестывалі ў Глыбокім "Вішнёвы фестываль". Гэты фестываль доўжыцца тыдзень. У яго праграме спартыўны конкурс "Вішнёвы марафон", вячоркі клубаў пажылых людзей "Эдэльвейс" і "Сударушка", Дзень кіно "вішнёвыя кінастужкі", пагашэнне паштовай маркі ў гонар свята, інвестфорум і іншыя мерапрыемствы.

Вішня- сімвал жыцця і роднай зямлі. Паводле народнага падання, вішня служыць абярэгам ад зла, дорыць маладосць, прыгажосць, шчасце. Кажуць, калі дакранешся да ягадак вішні, то будзеш шчаслівы, паварушыш яе трапяткія лісцікі - у кішэні з'явяцца грошы. Дзяўчына, каб удала выйсці замуж, павінна абхапіць дрэва і расказаць яму ўсе самыя таемныя сакрэты. Калі хлопец з дзяўчынай, узяўшыся за рукі, тры разы абыходзяць вакол вішні, то ў наступным годзе абавязкова трэба будзе чакаць вяселля.

Падрабязней чытайце тут и тут.

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.