Ягадны экафэст "Полацкія чарніцы"

Калі: Ліпень

Традыцыйныя чэмпіянаты і экафэсты па зборы ягад і грыбоў – візітная картка Полацкага раёна. Ягадны экафэст "Полацкія чарніцы" пройдзе ўжо ў 7-ы раз. Праграма досыць насычаная: спаборніцтвы на хуткасць па зборы ягад, чарнічны бодзі-арт, велізарны ягадны шматметровы пірог дружбы. У Полацку па праспекце Францыска Скарыны разгорнецца "Кірмаш густаў і інтарэсаў" з 16 тэматычнымі пляцоўкамі. Тут будуць і гульні з конкурсамі, і выставы лекавых траў і друкаванай прадукцыі, і перасоўная экалагічная выстава-экспазіцыя, і прэзентацыя медыцынскіх паслуг і прадукцыі, і разнапланавыя творчыя іміджавыя праекты (паэтычны open-air, вулічныя музыкі, арт-праект "Тэатральная змена", праца майстроў-рамеснікаў, самадзейных мастакоў) і іншае.

На пляцоўцы "Дзіцячая" будуць арганізаваны фальклорныя і этнывыступлення, гульнявыя і забаўляльныя праграмы, аквагрым, выставы-прэзентацыі і продаж сувеніраў. 

Discover Belarus on a tour

Book a small-group tour and experience it for yourself.

Тайны южной Ельни

5 (14 reviews)

Price from: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 reviews)

Price from: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 reviews)

Price from: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок