LIDBEER-2017: размаўляем па-беларуску
У 2017 годзе open-air LIDBEER будзе гучаць на беларускай мове. Арганізатар фестывалю ААТ «Лідскае піва» — адзін з буйнейшых бровараў краіны, які дзейнічае бесперапынна з 1876 года. У 2016 годзе кампанія «Лідскае піва» ажыццявіла рэбрэндінг і пачала камунікаваць са сваімі спажыўцамі на беларускай мове. Фестываль LIDBEER таксама падтрымае гэтую ініцыятыву адпаведнай атрыбутыкай. Камунікацыя з гасцямі будзе весціся па-беларуску.
Галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны жадаючы можа стаць саарганізатарам найбуйнейшага open-air краіны. Для гэтага трэба запоўніць зваротную форму і адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі. Калі вы робіце прыгожыя вырабы, гатуеце смачныя стравы, з лёгкасцю заваёўваеце ўвагу дарослых і дзяцей сваімі гульнямі альбо лічыце, што ваш гурт стане вядомым на ўвесь свет — LIDBEER-2017 чакае вас.
Падрабязней можна даведацца тут.

Discover Belarus on a tour
Book a small-group tour and experience it for yourself.
Тайны южной Ельни
Price from: 195 BYN
Тур на остров Ду
Price from: 210 BYN
Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!
Price from: 215 BYN
Comments