12-13 жніўня пройдзе кірмаш "Мiнскi дранiк"!

12-13 жніўня з 11.00 да 21.00 у раёне Палаца спорту можна будзе пакаштаваць папулярныя стравы беларускай нацыянальнай кухні, а хэдлайнерам кірмашу стане духмяны, сытны, гарачы, усімі любімы беларускі дранік !!!

Кафэ і рэстараны сталіцы раскрыюць усе сакрэты прыгатавання стравы, дапоўніўшы хрумсткі бульбяны дранік свежай смятанай, сліўкамі, зелянінай, грыбным соусам, алеем, смажанымі скваркамі, шашлыком, хатнімі каўбаскамі.

Таксама ў рамках кірмашу можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах і дэгустацыях, атрымаць асалоду ад шырокай забаўляльнай праграмай для дарослых і дзяцей. А незалежнае журы з рэстаратараў, спецыялістаў і шэф-кухароў выбярэ самы арыгінальны і смачны дранік кірмашу.

Матерыл належыць сайту Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.