З 25 лютага па 3 сакавіка ў Мінску пройдзе традыцыйны XIX Тыдзень беларускай кухні. У мерапрыемствы прымуць удзел прымуць 60 рэстаранаў і кафэ сталіцы.
Тыдзень беларускай кухні праводзяць прыкладна раз ў квартал. Падобныя акцыі спрыяюць развіццю культуры харчавання, а таксама папулярызацыі нацыянальнай кухні сярод жыхароў сталіцы і турыстаў.
У рамках правядзення чарговага Тыдня гасцям будуць прапанаваныя 5 страваў нацыянальнай кухні, у распрацоўцы якіх прымаў удзел шэф-повар рэстарана "Сядзіба" Андрэй Ізмайлавіч. Як звычайна, стравы ва ўсіх установах будуць рыхтавацца па адзіных рэцэптурах і рэалізоўвацца па адзіных цэнах.
Да трэцяга сакавіка можна будзе паспрабаваць:
- жур з мясам 250/30/1 – 3 руб. 50 кап.;
- салат «Журавiны» 190/15/5 – 6 руб. 50 кап.;
- свініна фаршыраваная па-беларуску з бульбянымі дзелькамі 150/150/30/14 – 10 руб. 50 кап.;
- грэчанікі з грыбамi 250/30/15/15 – 8 руб. 50 кап.;
- дзьмухаўцы з мядова-журавінавай паліўкай 150/30/4 – 4 руб. 50 кап.
Крыніца www.tvr.by
Comments