Сула

Map location

Адрас

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі р-н, Ліцвенскі с/с, в. Сула, д. 14, СФГ «Панскi маёнтак», +375 33 644 54 51, zakaz@panski-maentak.by Ліцвенскі с/c

Праехаўшы ўсяго 55 кіламетраў ад сталіцы па маляўнічых месцах, Вы апынецеся ў сядзібе. Мінуўшы ўваходную браму, вашаму погляду адразу адкрыецца велічны, складзены з камення будынак "Каралеўская Асамблея", увянчаны вежай з гарадскімі гадзінамі, дакладна адбіваючымі кожную гадзіну меладычным пералівам і боем, якія разносяцца далёка па ўсёй акрузе. За шклянымі дзвярыма Асамблеі Вы ўбачыце залу рыцарскай славы з яе зборам габеленаў і карцін, асветлены сярэднявечнымі люстрамі і паходнямі ручной працы.

Рэстаран паркавага комплексу славіцца сваімі дранікамі, блінцамі, мачанкай, клёцкамі і іншымі традыцыйнымі стравамі. І назвы ў іх больш чым прывабныя: “Паляўнічы перакус караля Аўгуста”, Грыбная поліўка “Па-Налібоцку”, поліўка рыбацкая з мясцовай рыбы. Арыгінальныя рэцэпты кухары запазычылі з беларускай, літоўскай, яўрэйскай, рускай і польскай кухняў - народаў, якія калісьці засялялі Вялікае Княства Літоўскае. Сярэднявечную атмасферу рэстарана надае аўтарская кованая мэбля, роспісы рыцарскіх турніраў на сценах, жырандолі і паходні на сценах, цагляны мур. Асаблівасцю абслугоўвання з'яўляецца тое, што вы не прывязаны да свайго століка: толькі папрасіце, і трапезу арганізуюць на прыродзе, у нумары ці нават у велізарным крытым павільёне на 200 чалавек.

Што паспрабаваць

Стравы з бульбы

Адрас

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі р-н, Ліцвенскі с/с, в. Сула, д. 14, СФГ «Панскi маёнтак», +375 33 644 54 51, zakaz@panski-maentak.by Ліцвенскі с/c

Каментары