Адрас
Сядзіба размешчана ў маляўнічым месцы - на беразе Чыгірынскага вадасховішча - у 50 км ад г. Магілёва, у 180 км ад г.Мінска. Для размяшчэння гасцей прапануюцца ўтульныя пакоі ў новым драўляным двухпавярховым доме з выглядам на вадасховішча.
У доме маецца кухня, банкетная зала з танцпляцоўкай, камін, тэлевізар, DVD, караоке, туалет, душ. Да дому прымыкае вялікі крыты добраўпарадкаваны навес з барбекю і більярдам. Адначасова размяшчаецца да 25 чалавек.
Па жаданні гасцей прапануецца харчаванне стравамі нацыянальнай беларускай кухні з печы і на адкрытым агні. Для адпачынку маецца руская лазня на дровах «па-чорнаму» з аздараўленчым эфектам. Ёсць таксама японская лазня.
Асаблівае задавальненне даставіць водная прагулка на катэры на востраў Кахання і катанне на водных лыжах. Для актыўнага адпачынку - прагулка ў лес або катанне на кані. На тэрыторыі сядзібы маецца спартыўны гарадок. На беразе добраўпарадкаваны навес, маецца мангал, уласны пірс, дзе можна лавіць рыбу. Пры жаданні рыбацкія трафеі можна закапціць ў вяндлярні.
Побыт і вольны час арганізаваны на высокім узроўні. Прыём замежных грамадзян. Сядзіба адкрыта круглы год
Каментары