Адрас
Домік сядзібы мае дзве спальні, сучасны туалет. Руская печ забяспечвае дому цяпло.
Дзеці могуць забаўляцца на гульнявой пляцоўцы, дзе ёсць пясочніца, ставок з прэснай вадой, горка, шалаш і дзіцячы калодзеж.
Госці сядзібы каля горада Кобрына, Брэсцкай вобласці з задавальненнем ладзяць фотасесіі ў старажытных строях.
Спыніўшыся ў гэтай аграсядзібе, вы можаце наведаць Брэсцкую крэпасць (50 км), Белавежскую пушчу (60 км), страусіную ферму (20 км), аквапарк і музей А. Суворава ў горадзе Кобрыне. У цёплы час года разам з гаспадарамі вы можаце наведаць заказнік “Званец". Па дарозе праедзеце праз старыя вёскі і атрымаеце задавальненне ад сустрэчы з іх сталымі жыхарамі.
Асабліва гасцей і турыстаў цікавіць банкетная зала на 50 - 70 на пасадачных месцаў і пляцоўка для танцаў. Дом уяўляе сабой аналаг вялікай вясковай хаты з камінам і плітой, дзе ў прысутнасці гасцей варыцца бульба, шкварчыць на патэльні сала і смажацца шашлыкі. Зімой там цёпла, а ў спякоту халаднавата. У зале выдатная акустыка. Для музычнага суправаджэння свят запрашаюцца розныя ансамблі і фальклорныя гурты. Адпачыўшы ў на вечарыне, у вас застанецца пачуцце, што вы былі на багатым вясковым вяселлі, дзе атмасфера сапраўднага «Веселля», а на стале - хатняя ежа.
Каментары