Лагойск

Map location

Адрас

Мінская вобласць, Лагойскі р-н, Лагойскі с/с, п. 32, Гасцінны маёнтак +375 29 153 00 45, info@logoisk.by Лагойскi с/с

“Гасцiнны маёнтак” - загарадны рэстаран нацыянальнай беларускай кухні ад заснавальнікаў гарналыжнага комплексу “Лагойск”. Установу вылучае адмысловая атмасфера з нацыянальным каларытам, аўтарскія стравы і фірмовыя настойкі.

Інтэр'ер рэстарана выкананы ў беларускім стылі. У аздабленні прысутнічае шмат натуральнага дрэва і прыродных адценняў, што стварае тут цёплую і ўтульную атмасферу. Акцэнты расстаўляюць дэталі дэкору з нацыянальным каларытам.

Меню рэстарана “Гасцінны маёнтак” прадстаўлена пераважна нацыянальная беларуская кухня. Гэта традыцыйныя дранікі з рознымі начыннямі, мясныя гарачыя стравы, гародніна.

Сярод фірмовых прапаноў рэстарана «Гасцінны маёнтак» варта адзначыць такія стравы, як грыбная поліўка ў хлебе, консомэ з дзічыны з перапёлчыным яйкам і зелянінай, палтус з салатай з грушы ў белым віне з морквай, аленіна, тушаная ў цёмным піве з мёдам і адварной бульбай, качыныя ножкі ў соева-мядовым соусе з грыбамі і перлотта, ялавічная шчака з рэзкай фасоллю і белымі грыбамі. Акрамя таго, установа атрымала ліцэнзію на вытворчасць эксклюзіўных фірмовых спіртных напояў. Тут можна паспрабаваць самагон (“Лагойка”), хрэнавуху, журавіны, пярцоўку і кедрач. Для прыхільнікаў хатняй выпечкі кухары рэстарана прыгатуюць смачныя тарты па традыцыйных хатніх рэцэптах, як напрыклад “Нектарнікі”, “Графскія разваліны” і “Напалеон”.

Што паспрабаваць

Адрас

Мінская вобласць, Лагойскі р-н, Лагойскі с/с, п. 32, Гасцінны маёнтак +375 29 153 00 45, info@logoisk.by Лагойскi с/с

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.