Адрас
У вёсцы Кляшчы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, у шасці кіламетрах ад горада Кобрына, на месцы былога родавага гнязда дваран Шадурскіх размешчана аграсядзіба «Купалінка». Малады параснік дубовага гаю, векавыя ліпы, лясы і шырокія палі вакол сядзібы, рамантыка і зацішак дапамогуць вам у любую пару года выдатна адпачыць ад гарадской мітусні і вечнага шуму.
Сядзіба «Купалінка» - гэта гасцявы комплекс, які ўключае ў сябе тры дамы, некалькі ўтульных альтанак, рускую сапраўдную лазню на дровах, гаспадарчы падворак з конямі ды каровамі, выдатны сад, багаты на ўраджай агарод.
Госці сядзібы «Купалінка» маюць магчымасць пакаштаваць арыгінальныя стравы, прыгатаваныя ў печы або на мангале ва ўтульнай альтанцы. А калі вы жадаеце цалкам паяднацца з прыродай - правядзіце незабыўную ноч на вышках. Па жаданні гасцей сядзібы можа быць арганізавана трохразовае харчаванне, якое складаецца са страў украінскай або беларускай кухняў, прыгатаваных з хатніх свежых прадуктаў.
На аграсядзібе вы можаце пабалаваць сябе катаннем верхам на конях, на санках або возе, роварнымі шпацырамі, рыбалкай, зборам грыбоў ды ягад, экскурсіямі ў Белавежскую пушчу, у Брэсцкую крэпасць, на страўсіную ферму і іншыя найцікавейшыя месцы Беларусі. Таксама мажліва арганізацыя майстар-класаў па выпечцы сапраўднага хлеба і вязання кручком, разбіўка намётавых лагераў, наведванне лядовай арэны і аквапарку. А калі вы вырашыце паправіць здароўе, то магчыма зладзіць паездкі на лячэбныя працэдуры ў цэнтр здароўя "Колас", санаторыі «Буг» і «Надзея».
Каментары