Белая дача

Map location

Адрас

Гомельская вобласць, Гомельскі р-н пас. Чонкі вул. Кастрычніцкая, д. 117, +375 (44) 596-11-96, [email protected] Чонкі

Рэстаран «Белая дача», размешчаны ў незвычайна маляўнічым месцы пад Гомелем, побач з пасёлкам Чонкі, на беразе Сожа, удалечыні ад людзей і пабудоў, у асяроддзі палёў і лясоў, сваёй назвай цалкам апраўдвае канцэпцыю ўстановы: у «Белую дачу» прыязджаюць адпачыць ад гарадскога шуму і мітусні, пагутарыць з прыемнымі суразмоўцамі ў спакойнай абстаноўцы і, вядома ж, атрымаць задавальненне ад смачнага абеду ці вячэры.

Летам і цёплай вясной, як і заведзена на дачах, абедаць лепш на прыродзе, і ў «Белай дачы» усё прызначана для асалоды ад свежага паветра і выдатных краявідаў: акрамя асноўнай залы на 50-60 чалавек, якая размяшчаецца ў будынку, на прылеглай да дома тэрыторыі маюцца альтанкі змяшчальнасцю адна - на 100, чатыры альтанкі - да 10, адна - на 30 чалавек.

Кухня ў «Белай дачы» - класічная еўрапейская; у меню нададзена месца і традыцыйным стравам беларускай кухні. Шмат страў, прыгатаваных на грылі: кухары ў «Белай дачы" любяць і ўмеюць гатаваць на адкрытым вогнішчы. Якасці падрыхтоўкі, роўна як і высокаму ўзроўню абслугоўвання, у «Белай дачы» надаюць вялікую ўвагу, паколькі задавальненне кожнага госця тут шануецца больш за ўсё.

Што паспрабаваць

Адрас

Гомельская вобласць, Гомельскі р-н пас. Чонкі вул. Кастрычніцкая, д. 117, +375 (44) 596-11-96, [email protected] Чонкі

Каментары