Склад:
● свіная голень,
● свіная ножка,
● ялавічная голень (500 г),
● тушка пеўня / гусака / качкі (½ шт.),
● цыбуля (2 шт.),
● лаўровы ліст (2–3 шт.),
● часнок,
● чорны перац гарошкам,
● молаты перац, соль.
Гатаванне
Ножку і галёнку прасмаліць, ачысціць і прамыйць. Ножку разрэзаць уздоўж напалову, галёнку і птушку пасекчы, скласці ў рондаль, заліць халоднай вадой так, каб узровень быў на 2–4 см вышэй за мяса, і паставіць на агонь. Калі пачне закіпаць, зняць пену, дадаць гародніну, спецыі, пасаліць і варыць на вельмі слабым агні, пакуль мяса не стане адлучацца ад костак (3–4 гадзіны). Калі булён адстоіцца, сабраць з яго тлушч. Зліць. Аддзяліць мяса ад костак, вялікія кавалкі парэзаць, пакласці ў кубкі. Заправіць булён здробненым часноком, соллю, перцам па смаку, працадзіць, разліць у кубкі і паставіць у халоднае месца. Да халадца падаць воцат і хрэн.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Паўлінава”
Аніпчанка Алена
+375 (29) 726-64-69
+375 (29) 723-63-42
Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в. Паўлінава, вул. Падлесная, д. 6
Каментары