Склад:
●закваска (0,5 л),
●каўбасы (кракаўская, хатняя), грудзінка (кожнай па 250 г),
●смятана вадкая (250 мл),
●бульба (адна вялікая),
●морква,
●цыбуля (2 шт.),
●часнок, лаўровы ліст, карані кінзы, пятрушкі і салеры, гваздзіка, сушаны часнок,
●маяран (2 ст. л.),
●кроп (0,5 ст. л.),
●перац-гарошак,
●соль;
для закваскі:
●жытняя мука (0,5 шклянкі),
●чорны хлеб (1 невялікі кавалачак),
●кіпень (2/3 шклянкі),
●халодная кіпячоная вада (0,5 л).
Гатаванне закваскі
У вялікі слоік усыпаць муку, заліць кіпенем і добра размяшаць (каб не было камячкоў). Затым паступова ўліць халодную ваду, увесь час памешваючы. Дадаць паламаны кавалак хлеба. Банку няшчыльна прыкрыць вечкам або абвязаць марляй. Паставіць для закісання ў цёплае месца на 46 дзён. Закваску перамешваць 12 разоў кожны дзень.
Пры наяўнасці гатовай закваскі суп вараць адразу!
Гатаванне
У рондаль з вадой (1,5 л) загрузіць 2 каўбаскі, цыбулю, гваздзіку, лаўровы ліст, палову рэзанай морквы, сушаныя карані пятрушкі і салеры, свежыя карані кінзы. Пасаліць і пакінуць, каб толькі злёгку кіпела, прыкладна на 30 хвілін. Нарэзаць кубікамі каўбасу, дробна цыбулю і часнок.
Праз 15 хвілін дадаць туды дробна парезаную бульбу. Наліць алей у патэльню, дадаць цыбулю і адразу моркву. Адна з асаблівасцяў рэцэпту дазваляе абсмажваць усё разам, а не паасобку. Акрамя таго, у цыбулю заўсёды адразу дадаюць перац. Даць злёгку схапіцца, зверху пакласці каўбасу, змешаць, дадаць булён, маяран (ён уводзіцца ў страву двойчы), часнок і кроп – усё па палове ад таго, што было. Змяшаць і заліць у рондаль, папярэдне выняўшы ўсю гародніну і кінзу. Дастаць і нарэзаць каўбаскі.
Даць закіпець, дадаць каўбасу, смятану, закваску, маяран (другі раз), кроп і часнок, а таксама, пры наяўнасці, хрэн. Змешаць, разліць журэк па талерках, абавязкова з вараным яйкам.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Валерыя”
Пракапенка Наталля
+375 (29) 797-75-26
+375 (29) 795-48-58
[email protected], [email protected]
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Кашчанікі, д. 18
Каментары