Склад:
● аўсяныя шматкі “Геркулес”,
● вада,
● аржаны хлеб,
● кефір (½ шклянкі).
Гатаванне
Запоўніць 3-літровы слоік да паловы геркулесам і даліць даверху астуджанай кіпячонай вадой.
Дадаць кавалак аржанога хлеба або паўшклянкі кефіру і пакінуць на двое сутак для закісання.
Затым працадзіць сумесь, выціснуць шматкі праз марлю, прамыць іх некалькі разоў кіпячонай вадой, зліць усю вадкасць у 5-літровы рондаль. Даць адстаяцца яшчэ 10–12 гадзін. У рондалі ўтворыцца два пласты. Асцярожна зліць верхні, а пакінуты асадак (500–600 мл) паставіць у халадзільнік (можна захоўваць каля тыдня). Некалькі лыжак гэтага канцэнтрату размешаць у 0,5 л халоднай вады і варыць на павольным агні, не перастаючы памешваць. Вараць да кіпення, як кісель. У канцы варэння дадаць соль, масла. Жур можна заправіць смажанай на сале цыбуляй або цукрам з алеем, есці цёплым.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “На Зарэчнай вуліцы”
Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
[email protected]
Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8
Каментары