Склад:
● свіное мяса (лапатка) / рэбрышкі парася (300–400 г),
● цыбуля (1 шт.),
● морква (1 шт.),
● вада (4 шклянкі),
● вада з мукой (1 шклянка),
● мука пшанічная (3 шклянкі),
● яйкі (2 шт.),
● сыракваша / кефір.
Гатаванне
Дробна пакроеныя кавалкі свінога мяса (лапатка) троху абсмажыцьна патэльні.
Потым абсмажыць цыбулю і моркву (асобна). Усё скласці ў чыгун, дадаць соль, лаўровы ліст, чорны перац, даліць вады і паставіць на вуголлі ў печ. Пасля 40 хвілінаў тушэння ў пячы чыгун дастаць, даліць халоднай вады, змешанай з пшанічнай альбо жытняй мукой – на шклянку вады 2 сталовыя лыжкі мукі. Вада з мукой даліваецца патрошку з памешваннем у чыгун, чыгун ставіцца зноў на вуголлі на 5 хвілін (увесь час трэба лёгка памешваць). Першы складнік верашчакі гатовы.
Для бліноў муку, яйкі і сыраквашу замешаць да кансыстэнцыі вадкай смятаны, дадаць адну вельмі дробна пакрышаную цыбулю, чайную лыжку цертага кмену, соль. Пажадана пячы бліны на чыгуннай патэльні, на алеі, падліваючы пад кожны блін.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Хутар Дудара”Лось Аляксандр
+375 (29) 662-38-33
[email protected]
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Цішкаўшчына, д. 26
Каментары