Тварожныя чабурэкі

Склад:

цеста:

● тварог 9 % тлустасці (440 г),

● яйкі (3 шт.),

● цукар (20 г),

● ванілін (1 г),

● сода харчовая (10 г),

● мука (180 г);

начынне:

● тварог (300 г),

● цукар (30 г).

Гатаванне

Для цеста трэба змяшаць тварог, яйкі, цукар, ванілін, харчовую соду, муку. Цеста замясіць як для пельменяў, раскачаць і нарэзаць кружочкамі пры дапамозе круглай формы (шклянкі). Начыніць фаршам, пры зашчыпванні надаць форму паўмесяца. Смажыць на патэльні на раслінным алеі. Чабурэкі становяцца лёгкімі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мотальская Венецыя

Стасевіч Ірына

+375 (29) 313-41-70

+375 (29) 625-83-22

[email protected]

Брэсцкая вобл., Іванаўскі р-н, в. Моталь, вул. Рачная, д. 29

Агроусадьба

Каментары