Рыба пад коўдрай з гародніны

Склад:

● філе рыбы (па смаку),

● цытрына,

● цыбуля (1–2 шт.),

● морква (1–2 шт.),

● маянэз,

● соль, прыправа для рыбы па смаку.

Гатаванне

Філе рыбы пасаліць з двух бакоў, укласці на бляху алей, пасыпаць прыправай для рыбы, спрыснуць сокам цытрыны і даць пастаяць 10–15 хвілін.

У гэты час цыбулю парэзаць паўкольцамі, моркву пацерці на буйной тарцы.

Затым выкласць паўкольцы цыбулі на рыбу, а зверху засыпаць моркваю. Змазаць маянэзам нізкай ці сярэдняй каларыйнасці, накрыць фальгою і паставіць у духоўку. Праз 35–40 хвілін фальгу зняць і запякаць яшчэ 5–7 хвілін, каб “коўдра” стала залацістага колеру. Падаваць да стала гарачаю.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Млынок
Грыбаў Георгій
+375 (29) 691-03-65
[email protected]
Бресцкая область, Камянецкі р-н, в. Млыны, вул. Наберажная, д. 32

Агроусадьба

Каментары