Рулет з макам

Склад:

● цеста дражджавое,

● начынне макавае (1 шклянка),

● яйка для смазвання верху (0,5 шт.);

рошчына:

● дрожджы (прэсаваныя)(70 г),

● вада цёплая, (1 ст.),

● цукар (1 ст. л.);

цеста:

● малако (0,5 л),

● алей смятанкавы (або маргарын) (175 г),

● цукар (па смаку,каля 0,5 шклянкі),

● яйкі (3 шт.),

● соль (1 ч. л.),

● ванільны цукар (2 пачкі па 10 г),

● мука (каля 10 шклянак),

● алей(3–4 ст. л.).

Гатаванне

Прасеяць муку. Палову ўсыпаць у шырокую міску. Зрабіць пасярэдзіне варонку. Раскрышыць дрожджы ў гэтае паглыбленне. Усыпаць цукар. Змяшаць. Уліць цёплую ваду. Размяшаць. Зверху злёгку прысыпаць мукой. Накрыць і пакінуць у цёплым месцы, пакуль рошчына не падыйдзе.

У рондальчык уліць палову малака. Дадаць маргарын. Памешваючы, злёгку прагрэць, пакуль маргарын не растае (ні ў якім выпадку не даводзіць да кіпення!).

Зняць рондальчык з агню. Усыпаць цукар, ванільны цукар і соль. Вымешаць да растварэння цукру, вадкасць павінна мець тэмпературу сырадою.

Асобна ўзбіць яйкі і дадаць да малака. Вымешаць венцам да аднастайнага стану.

Уліць у міску з гатовай рошчынай. Усе вымешаць.

Падсыпаючы муку, замясіць мяккае, пругкае цеста, якое не ліпне да далоняў. Вымешанае цеста адбіць аб стол: падняць уверх і з сілай кінуць на стальніцу (паўтарыць 30–50 разоў). Сфармаваць шар.

Прасторную міску вышмараваць раслінным алеем. Пакласці ў яе шар цеста, пры гэтым ніжняй часткай ён будзе змазаны алеем. Перавярнуць і пакласці не змазаным бокам уніз.

Накрыць. Паставіць у цёплае месца, без скразнякоў. Даць цесту падыйсці, пакуль яго аб’ём не павялічыцца прыкладна ўтрая. Затым цеста абмяць і прыступіць да фармоўцы вырабаў.

Пакуль рыхтуецца першая выпечка, астатняе цеста зноў “падыходзіць”, яго трэба зноў абмяць.

Фармоўка. Раскачаць адну частку ў тонкі пласт, даўжыня якога адпавядае даўжыні формы для выпечкі. Разрэзаць па даўжыні напалову. Пакрыць кожную паласу макавым начыннем, не даходзячы да краёў на 11,5 см. Кожную частку скруціць тонкім рулетам. Краі зашчыпіць. Злучыць канцы рулета з аднаго боку, моцна зашчыпіць. Ледзь развесці вольныя канцы ў бакі. Вострым тонкім нажом разрэзаць кожны рулецік прыкладна на палову яго таўшчыні і рулецікі “расчыняцца”, як кніга. Пераплесці іх, утвараючы жгут. Канцы злучыць і зашчыпіць. Перакласці ў падрыхтаваную форму.

Накрыць форму з цэстам ручніком. Паставіць у цёплае месца, абароненае ад скразняку.

Даць цесту падняцца – аб’ём павялічыцца ў 2–3 разы.

Зрабіць нажом разрэзы на кожным вітку рулета. Пасля гэтага змазаць верх яйкам (можна дадаць 1 чайную лыжку малака).

Выпякаць у папярэдне нагрэтай духоўцы пры тэмпературы 220 °С на працягу 50–60хвілін.

Калі верх зарумяніцца, а цеста яшчэ не выпяклася, прыкрыць верх фальгой або паперай для выпякання.

Дастаць выпечку з духоўцы, пакінуць яе ў форме на 5–10 хвілін. (Не даўжэй, інакш цеста “адпарыцца”.) Пасля акуратна выняць і перакласці для астывання.

Даць цалкам астыць. Затым нарэзаць нажом для хлеба.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Валерыя

Пракапенка Наталля

+375 (29) 797-75-26

+375 (29) 795-48-58

simkap@yandex.by, prokopukn@gmail.com

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Кашчанікі, д. 18

Агроусадьба

Каментары