Пячоначная каўбаса

Склад:

● пячонка свіная (1,5 кг),

● мяса нятлустае (3 кг),

● яйкі (10 шт.),

● манныя крупы (2 шклянкі),

● часнок (100 г),

● кішкі свіныя.

Гатаванне

Пячонку і сала з шыйнай часткі перакруціць на мясасечцы. Дадаць яйкі, манку, пасаліць па смаку, дадаць часнок. Змяшаць, начынне змясціць у свіныя кішкі, раскласці іх на блясе, выпякаць каля 60 хвілін у рускай печы.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мотальская Венецыя

Стасевіч Ірына

+375 (29) 313-41-70

+375 (29) 625-83-22

[email protected]

Брэсцкая вобл., Іванаўскі р-н, в. Моталь, вул. Рачная, д. 29

Агроусадьба

Каментары