Пірог са шчаўем

Склад:

● пшанічная мука (2 кг),

● малако хатняе (1 л),

● дрожджы (50 г),

● маргарын (125 г),

● разынкі,

● соль (½ ч. л.),

● цукар (1 шклянка),

● алей (100–150 г),

● шчаўе,

● цукар,

● пучок мяты,

● яйка.

Гатаванне

У муцэ зрабіць паглыбленне, наліць туды разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, размяшаць з мукой да смятанападобнай масы і даць падысці цесту. Затым растапіць маргарын у малацэ, якое засталося, і гарачым (каб вытрымлівалі рукі) уліць у рошчыну, дадаць соль, цукар, ванілін, разынкі і вымесіць цеста. Муку не дадаваць; каб цеста адставала ад рук, змазваць іх алеем. Цеста павінна быць цёплым, не вельмі крутым, тады пірагі будуць пышнымі. Паставіць вымешанае цеста ў цёплае месца і даць падысці 2 разы.

Замясіць некрутое цеста, пасля таго як яно падымецца, падзяліць яго на дзве роўныя часткі і раскачаць па памеры бляхі. Вышмараваць бляху алеем, выкласці адзін пласт цеста, зрабіўшы невялікі борцік, каб не выцякала начынне.

Для начыння вымытае і высушанае шчаўе наразаць, злёгку пасыпаць цукрам, дадаць пучок дробна нарэзанай мяты і перамінаць рукамі, каб шчаўе злёгку пусціла сок. Выкласці начынне на цеста, закрыць другім пластом і зашчыпаць краі. Верхні пласт змазаць жаўтком, пасыпаць цукрам і пратыкаць відэльцам у некалькіх месцах. Выпякаць у духоўцы да атрымання румянай скарыначкі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
[email protected]

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

Агроусадьба

Каментары