Гарбата з зёлкамі

Склад:

● лісце малін,

● лісце трускалкі,

● лісце парэчкі,

● лісце вішні,

● мята,

● меліса,

● чабор,

● ліпа,

● кветкі язміну,

● мацярдушка.

Гатаванне

2/3 гарбаты складае лісце маліны, трускалкі, парэчкі і вішні (у лісці змяшчаюцца тыя ж вітаміны, што і ў ягадах), 1/3 – духмяныя зёлкі (мята, меліса, чабор, ліпа, кветкі язміну, мацярдушка).

Можна дадаць па 1 сталовай лыжке апельсінавай цэдры і сушаных яблыкаў (дробна парэзаць).

Для колеру можна дадаць на 1 лыжку гарбаты 0,5 чайнай лыжкі чорнай ліставой гарбаты.

Заварваць 2 разы.

Дзе пакаштаваць

АграсядзібаНа Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала

+375 (29) 793-31-91

[email protected]

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

Агроусадьба

Каментары