Склад:
● фарш (свініна + ялавічына),
● цыбуля,
● бульба,
● яйкі,
● мука,
● соль,
● перац,
● алей,
● смятана;
● зеляніна.
Гатаванне
Бульбу ачысціць і нацерці на дробнай тарцы. Дадаць муку, соль, перац, яйкі – усё добра змяшаць. Мясны фарш пасаліць, паперчыць, дадаць дробна парэзаныя цыбулю, зеляніну і добра змяшаць. На патэльні разагрэць алей і выкласці бульбяную масу ў выглядзе аладак. З фаршу сфармаваць невялікую аладку, пакласці зверху на бульбяны дранік і заліць 1 сталовай лыжкай бульбянога цеста. Абсмажыць дранікі з аднаго боку да з'яўлення румянай скарыначкі. Затым дранікі перавярнуць, накрыць патэльню вечкам, паменшыць агонь і давесці да гатоўнасці.
Падаваць дранікі гарачымі, са смятанай.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Бацькава хата”
Кіскевіч Мікалай
+375 (16) 312- 37-11
+375 (33) 608-96-44
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, г. Камянец, вул. Горкага, д. 29
Каментары