Аладкі ад бабкі

Склад:

●мука (2,5 шклянкі),

●яйкі (2 шт.),

●сода гашаная воцатам (1 ч. л.),

●соль (1 ч. л.),

●кефір (500 мл),

●цукар (5 ст. л.).

Гатаванне

Змяшаць муку, яйкі, соль, цукар, кефір, пагашаную соду. На разагрэтую патэльню з алеем сталовай лыжкай выкласці цеста. Абсмажваць з двух бакоў да залацістага колеру. Падаваць з варэннем або смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Ёлкі-Палкі

Шышоў Віталь

+375 (29) 697-93-99

[email protected]

Магілёўская вобл., Быхаўскі р-н, в. Вароніна, вул. Прыдарожная, д. 9

Агроусадьба

Каментары