Як праходзіла святкаванне міжнароднага дню шакалада

11 ліпеня мінскі музей марожанага "Белы Полюс" далучыўся да міжнароднага святкавання  сусветнага дня шакаладу. Каля сотні гасцей сталі ўдзельнікамі шакаладнага пленэра, на якім стварылі ядомую карціну з шакаладу і навучыліся гатаваць хатняе марожанае.

Аматары дэсертаў прыйшлі ў музей для таго, каб паглядзець, як створаць шакаладную карціну. Такім незвычайным спосабам музей марожанага «Белы Полюс» вырашыў адзначыць Сусветны дзень шакаладу. Свята было афіцыйна зацверджана ў Францыі яшчэ 22 гады таму і з таго часу традыцыя ладзіць шакаладны баль у гэты дзень распаўсюдзілася па ўсім свеце. Мастак-кандытар прама на вачах у наведвальнікаў распісаў шакаладнае палатно памерам метр на метр ядомымі фарбамі, а галоўнай тэмай арт-аб'екта сталі белыя мядзведзі, паўночнае ззянне і снежныя гурбы. 

Экспанат у музеі марожанага «Белы Полюс» быў выстаўлены толькі на адзін вечар. Адразу пасля таго, як шакалад застыў, ядомую карціну раскалолі на кавалачкі і раздалі гасцям свята.

Матэрыалы ўзяты з сайта oede.by

Каментары

Адкрыйце Беларусь у туры

Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.

Тайны южной Ельни

5 (14 водгукаў)

Цана ад: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 водгукаў)

Цана ад: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 водгукаў)

Цана ад: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок