Вішнёвы фестываль

Калі: Ліпень

Першыя вішнёвыя сады ў Беларусі разбіў уладальнік сядзібы ў ваколіцах мястэчка Глыбокае селекцыянер Баляслаў Лапырь, які прывозіў маладыя саджанцы з іншых краін і выводзіў беларускія зімаўстойлівыя гатункі. Паступова салодкая ягада перабралася на прыватныя падворкі Віцебшчыны, распаўсюдзілася па ўсёй краіне. Нядаўна ў "вішнёвай сталіцы" Беларусі вырашылі адрадзіць былую славу Глыбокага, і 21-27 ліпеня 2013 года тут упершыню прайшоў Вішнёвы фестываль, які стане штогадовым.

У гонар падзеі яшчэ вясной жыхары высадзілі ў ваколіцах Глыбокага велізарны сад з 1414 маладых дрэў - па даце першага згадвання горада ў летапісах, упрыгожылі вішнямі вуліцы і двары. І госці вялікага свята ацанілі густ глыбоцкіх ягад. На першым Вішнёвым фестывалі можна было ўбачыць вішнёвае шэсце і кулінарнае шоу, выбраць вішнёвую прынцэсу, наведаць міжнародны вішнёвы кірмаш, паўдзельнічаць у шматлікіх "вішнёвых" спаборніцтвах: песні, фота, конкурсе цырульнікаў "Вішнёвая прычоска".

Каментары

Адкрыйце Беларусь у туры

Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.

Тайны южной Ельни

5 (14 водгукаў)

Цана ад: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 водгукаў)

Цана ад: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 водгукаў)

Цана ад: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок