Рыба на саломе ў печы - старадаўні рэцэпт аграгарадка Спорава

Кулінарныя традыцыі аграгарадка Спорава ў Бярозаўскім раёне не пакінуць абыякавым нават самага патрабавальнага гурмана. Слава пра самабытную кухню Спорава ўжо разляцелася па ўсёй Беларусі. Толькі тут гатуюць сушанаю ў печы на саломе рыбу. У хуткім часе унікальны рэцэпт можа трапіць у спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі. А значыць, на кулінарнай мапе Палесся з'явіцца яшчэ адно прывабнае месца для гастранамічных турыстаў.

Кулінарныя традыцыі Спорава сваімі каранямі сыходзяць у глыбокае мінулае. Калі сушаная рыба з'явілася на стале ў мясцовых жыхароў, дакладна не ведае ніхто. Па сутнасці, кожны жыхар Спорава рыбак ад нараджэння. Спораўскае возера здаўна круглы год корміць мясцовых жыхароў. Рэцэпт прыгатавання рыбы ў печы беражліва перадаюць з пакалення ў пакаленне ўжо некалькі стагоддзяў.

Свежую рыбу спачатку чысцяць, затым запраўляюць соллю, заправамі і прымаўкамі. Апошні інгрэдыент - самы важны. Нездарма раз у тры гады тут праводзяць вялікі фестываль гумару. Печ засцілаюць таксама па-асабліваму. Спецыяльная “падушка” з саломы надае страве ні з чым не параўнальны водар. Для такой рыбы ў мясцовых жыхароў ёсць і свая назва. “Мы называем гэта семечкі рыбныя. Бо надта ж воны лускаюцца хутка, бы тыя семачкі, надта з’ядаюцца. Бо ўсе-такі ў нас у возеры рыба особенная. І смак у яе другі, не гэтакі, як ва ўсей Беларусі.” – кажа жыхарка Спорава Таццяна Пашкевіч.

Як ні дзіўна, старадаўні рэцэпт актуальны і на сённяшні дзень. Бо штодзённае меню жыхара Спорава па-ранейшаму шмат у чым залежыць ад ранішняга ўлову.

Па матэрыялах ctv.by

 

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.